Сустрэча з пiсьменнiкамi

Published in Latest News
Read 1093 times

16 мая ў актавай зале УА “Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж” адбылася сустрэча з сябрамі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

“Непарыўная сувязь часоў” – асноўная ідэя сустрэчы, што падкрэсліла старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” Святлана Анатольеўна Быкава.

Ад часоў выдання “Бібліі” Ф. Скарыны да сённяшняга дня беларускае слова вучыць, выхоўвае, лечыць, дапамагае жыць, працаваць, тварыць.

Склад Мінскай абласной суполкі Саюза пісьменнікаў – 47 чалавек. І кожны сапраўдны Творца, аб чым сведчылі выступленні маладой, таленавітай Бажэны Ганушкінай і вопытнага выдатнага паэта, барда, гісторыка Уладзіміра Цэнуніна.

Навучэнцы, якія прысутнічалі на сустрэчы, былі зачараваны мелодыкай мовы, майстэрствам чытання вершаў, прыемнай мелодыяй, што наталяла, вяла, пераносіла з актавай залы ў самыя розныя куточкі Беларусі…

Спраўдзіліся словы Б.Ганушкінай:

“…Якое шчасце быць паэткай

І адчуваць усё за ўсіх…”

У 43 гады пачала творчую дзейнасць Святлана Быкава. Палітра вершаў разнастайная: філасофскі роздум пра чалавека і яго справы, любоў да роднага Заслаўя, пачуццё ўдзячнасці матулі, вершы пра каханне.

З разуменнем успрынялі слухачы заклік:

“Не бойтесь в жизни перемен –

Осилит путь идущий!”

Шмат асабістых падзей, пачуццяў, эмоцый у вершах і песнях У.Цэнуніка. Родам з Магілёўшчыны, гісторык, чарнобылец, які знайшоў сваё месца ў Вілейцы, прыкіпеў да яго душой.

Уладзімір Яфімавіч кажа, што ўсе яго родзічы – людзі розных нацыянальнасцей – сапраўдныя таленты: паэты, спевакі; багатыя душой - перадалі свае здольнасці яму. У вершах – падрабязнасці, за якімі – гісторыя: маці і бацька ў час Вялікай Айчыннай пісалі лісты вершамі, і каханню прысвечаны радкі:

“….ды перашкодай у каханні

была Айчынная вайна.”

Сорак год у шлюбе з былой аднакурсніцай, а пра заключэнне шлюбу коратка, але ёмка:

“За руб дваццаць грашыма беднымі

Ты купіла мяне ў той дзень.”

Шанцавала нашаму госцю на сустрэчы, знаёмства, на аднакурснікаў, з якімі сустракаецца кожныя пяць год, і

“Прэзідэнтам роднай Беларусі

Стаў аднакурснік наш, а не чужы!”

З натхненнем спяваў, з удзячнасцю слухалі барда навучэнцы. Спадабаліся песні “Камарык”, “Выпадак”, “Стары анекдот” і іншыя.

Са словамі падзякі да гасцей звярнулася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Т.М.Сцепушчонак. Творчых поспехаў, здароўя, сямейнага дабрабыту пажадалі гасцям.

Дзякуем за дапамогу ў арганізацыі цікавай сустрэчы старшыню Мінскай раённай ГА “Белая Русь” Г.П.Харытонаву.

  Выкладчык Н.І.Чарнавусава

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper