Прыгожым лістападаўскім днём у каледжы гучала мастацкае слова, слова, якое, нібы дрэўца ў садзе, заўсёды радуе людзей.

Published in Latest News
Read 884 times Last modified on Панядзелак, 04 Снежань 2017 18:22

Прыгожым лістападаўскім днём у каледжы гучала мастацкае слова, слова, якое, нібы дрэўца ў садзе, заўсёды радуе людзей.

29 лістапада на сустрэчу з навучэнцамі прыехалі прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Быкава Святлана Анатольеўна, Ганушкіна Бажэна Юр´еўна і Цанунін Уладзімір Яфімавіч.
Сустрэчы з майстрамі слова ў каледжы – традыцыйныя. Кожны год навучэнцы маюць магчымасць убачыць беларускіх пісьменнікаў і пачуць іх натхняльныя словы.

Святлана Быкава пачала пісаць вершы ў 43 гады, яе прафесія – эканаміст, што блізка навучэнцам і выкладчыкам каледжа. Сёння Святлана Анатольеўна – старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – шмат увагі аддае выхаванню моладзі, сцвярджае, што мы жывём у свеце, які створаны нашымі продкамі, які ствараем і мы, ад кожнага з нас залежыць, што мы пакінем нашчадкам. Параіла моладзі не баяцца перамен, шукаць свой шлях і ўпарта ісці да сваёй мэты.

Свой погляд на сучасныя праблемы выказала намеснік старшыні Ганушкіна Бажэна. Паэтычныя радкі не проста зацікавілі навучэнцаў (асабліва дзяўчат), а закранулі так, што пасля сустрэчы было шмат пытанняў, абмеркаванняў і, спадзяёмся, наступных сустрэч з паэтычнымі радкамі.

Уладзімір Яфімавіч Цанунін – былы настаўнік гісторыі, паэт, бард, якога іншы раз называюць альпіністам, бо ён не адзін раз пакараў разам з вучнямі горныя вяршыні.
Сустрэча закончылася… А паэтычнае слова будзе жыць!

Ніна Чарнавусава

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper