Рэспубліканская акцыя “Памяць сэрца” у каледжы

Published in Latest News
Read 794 times

13 студзеня 2021г. па старому календару (грыгарыянскаму) апошні дзень 2020 года.  І, як бы сімвалічна, у Навапольскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы, у гэты дзень сустрэліся  ў актавай зале навучэнцы  для таго, каб далучыцца да Рэспубліканскай акцыі “Памяць сэрца”, якая праводзілася па ініцыятыве Беларускага Рэспубліканскага Саюза моладзі,  у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі і 75-годдзя з дня Перамогі савецкага народа супраць фашысцкай Германіі.

 2020 год – гэта яшчэ і год Малой Радзімы. А для нас, навучэнцы і выкладчыкаў каледжа, малой Радзімай  з’яўляецца і Новае Поле. Каледж  мае багаты музей, прысвечаны  баявой  дзейнасці партызан брыгады імя Шчорса. Гэта брыгада  вяла гераічную барацьбу супраць фашыстаў на тэрыторыі нашага рэгіёна ( у тым ліку  і  ў Новым Полі ). Адсюль з’явілася тэма мерапрыемства- сустрэчы “Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.  Далучыцца да акцыі “Памяць сэрца” ў снежні  2020г. не атрымалася ( прычына вядомая- пандэмія), а забывацца пра гісторыю свайго краю нельга. Навучэнцы ўпэўнены, што нашы ўспаміны і нашы сэрцы сагрэюць душы тых , хто вёў барацьбу за мір і спакой на беларускай зямлі.

Мэта нашага мерапрыемства-сустрэчы ‒ аддаць даніну павагі  і памяці тым людзям, якія не шкадавалі свайго жыцця, каб абараніць сваю  Радзіму ад фашыстаў.

Задача ўсіх пасляваенных пакаленняў ‒ ніколі не забывацца пра  гераічнае мінулае нашага народа, любіць і паважаць гісторыю сваёй Радзімы, быць  яе патрыётамі.

 У першай частцы сустрэчы  навучэнцы групы 4120 напомнілі ўсім  прысутным у зале аб падзеях барацьбы беларускага  народа з ворагам у партызанскіх  атрадах і брыгадах на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а потым запрасілі  на экскурсію ў музей каледжа, дзе пазнаёмілі першакурснікаў  групы 3120 з экспазіцыяй, прысвечанай  баявой дзейнасці партызан брыгады імя Шчорса. Экскурсаводы з групы 4120 падкрэслілі, што Перамога нашага народа , ў барацьбе супраць фашыстаў, стала магчымай дзякуючы  мужнасці і гераізму  воінаў Чырвонай арміі, партызан, падпольшчыкаў, а таксама нечалавечай па напружанасці працы жанчын, старых, дзяцей ў тыле ворага.  Словы навучэнцаў: “Ніхто не забыты і нішто не забыта!“ - прагучалі клятвай,  перад памяццю абаронцаў Радзімы, захоўваць і ганарыцца гераічнай  гісторыяй  беларускага народа  ў гады Вялікай Айчыннай вайны, берагчы мір і спакой на нашай беларускай зямлі.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper