Праведзена патрыятычная акцыя «Шануем і памятаем»

Published in Latest News
Read 2373 times Last modified on Панядзелак, 07 Люты 2022 12:28

У рамках Года гістарычнай памяці, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, па ініцыятыве дырэктара каледжа Лукашэвіча С.В., пры падтрымцы актыву навучэнцаў вучэбнай групы першага курса «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» ва ўстанове адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» праведзена патрыётычная акцыя «Шануем і памятаем». У весцы Чаромуха Мінскага раёна рабяты расчысцілі ад цяжкіх лютаўскіх снягоў тэрыторыю, прылеглую да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай Вайны партызанам, савецкім войнам, жыхарам вескі.

Добраўпарадкаванне помніка загінуўшым, падтрымка чысціні на прылеглай тэрыторыі - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну, гэта клопат аб будучых пакаленнях, якія павінны ведаць сваю гісторыю, шанаваць памяць продкаў і заўсёды памятаць, якім коштам дасягнута Перамога.

У каледжы вялікая ўвага надаецца арганізацыі і правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне. Штогод навучэнцы каледжа праводзяць мітынгі-рэквіемы, урокі памяці акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў ахвярам Вялікай Айчыннай Вайны, якія фарміруюць у маладых грамадзян пачуццё патрыятызму і грамадзянскай адказнасці. Толькі пачуццё патрыятызму ўмацоўваюць любоў да Радзімы, выклікаюць пачуццё адказнасці за яе магутнасць, гонар і незалежнасць, захаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей грамадства.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper