30 сакавіка ва ўстанове адукацыі "Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж" у рамках пілотнага праекта "Навучэнец на дзень" праведзена другое прафарыентацыйнае мерапрыемства з навучэнцамі 9-11 класаў дзяржаўных устаноў адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа аг. Чачкова», ДУА «КПК яслі-сад сярэдняя школа - в.Новае Поле», ДУА «Заслаўская сярэдняя школа № 2 ім. М.К.Пуцейка», ДУА «Навасельская сярэдняя школа».
Цікава прайшлі сустрэчы ў час правядзення вучэбных заняткаў па матэматыцы; абмеркавалі асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу ў каледжы з навучэнцамі групы праграмістаў; выказалі думкі і ідэі аб перспектывах працы на рынку працы па кваліфікацыях: бухгалтар, сакратар-рэферэнт, тэхнік-праграміст, спецыяліст па гасцінічным сэрвісе.
Гасцей цікавілі пытанні стыпендыяльнага забеспячэння, устанаўленне надбавак да стыпендыі, умовы пражывання ў інтэрнатах, арганізацыя працэсу навучання, выстаўлення адзнак і іншыя.
Адбылася таварыская сустрэча каманд каледжа і навучэнцаў школ па валейболе, шахматах. У барацьбе за перамогу перамагла сяброўства.
Спадзяемся, што ўдзельнікі прафарыентацыйнага мерапрыемства падзеляцца сваімі эмоцыямі з роднымі і блізкімі, аднакласнікамі і зробяць першыя крокі на шляху да прафесійнага выбару.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |