11 красавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў (International Day of Fascist Concentration Camps Prisoners Liberation)

Published in Latest News
Read 456 times

11 красавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў (International Day of Fascist Concentration Camps Prisoners Liberation), які ўстаноўлены ў памяць аб міжнародным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, які адбыўся 11 красавіка 1945 года. У лік сусветна вядомых нацысцкіх канцлагераў, у якіх утрымліваліся і гінулі дзясяткі і сотні тысяч вязняў увайшлі: Асвенцым - 4 мільёны вязняў, Майданэк - 1,38 мільёна, Маўтхаўзен - 122 тысячы, Заксэнхаўзен - 100 тысяч, Равенсбрюк - 9 – 80 тысяч, Штутгаф – 80 тысяч. Колькасць дзяцей да 14 гадоў у гэтых лагерах складала 12-15 працэнтаў.
Сістэма канцлагераў у Германіі была ліквідавана разам з разгромам гітлерызму, асуджана ў прыгаворы Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу як злачынства супраць чалавечнасці.
На тэрыторыі Беларусі было 14 дзіцячых канцлагераў, дзе ў дзяцей выпампоўвалі кроў для параненых салдат вермахта. Адзін з падобных нямецкіх дзіцячых «кровазаборных» канцлагераў і размяшчаўся ў сяле Чырвоны Бераг, дзе непасрэдна на гэтым месцы ў 1994-2007 гг. мінскім архітэктарам Леанідам Левіным (аўтарам мемарыяльнага комплексу "Хатынь") быў створаны памятны мемарыял . Тут жа, у Чырвоным Беразе, быў апрабаваны новы - "навуковы" - метад забору крыві. Дзяцей падвешвалі пад пахі, сціскалі грудзі. Для таго каб кроў не збочвалася, рабілі спецыяльны ўкол. Скура на ступнях адразалася - або ў іх рабіліся глыбокія надрэзы. Уся кроў сцякала ў герметычныя ванначкі. Пасля дзіцячыя целы везлі і спальвалі.
Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў ва ўсім свеце адзначаецца памятнымі мерапрыемствамі, памінаннем загінуўшых, пакланеннем іх памяці, ускладаннем кветак да магілаў і месцаў пахавання ахвяр фашызму.

9-HRCgz3zal-U
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec 9-HRCgz3zal-U
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper