30 жніўня праведзены першы бацькоўскі сход па тэме "Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў каледжы".

Published in Latest News
Read 208 times

З асаблівасцямі арганізацыі навучальнага працэсу азнаёміла прысутных бацькоў і навучэнцаў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Тамара Мікалаеўна Крумкач; загадчык аддзялення Валатоўская Таццяна Яўгенаўна спынілася на асаблівасцях арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы; Наквас Яўген Аляксандравіч, кіраўнік фізвыхавання, растлумачыў арганізацыю працы па фарміраванні здаровага ладу жыцця.

На сходзе з інфармацыяй аб прадастаўленні навучэнцам пакета банкаўскіх паслуг выступіла намеснік начальніка ТАА «ААБ «Беларусбанк» філіял № 500 Шэйка Вольга Іосіфаўна. На пытанні бацькоў і навучэнцаў, якія ўзніклі, адказаў дырэктар каледжа Мікалай Мікалаевіч Трус.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper