У рамках прафарыентацыйных мерапрыемстваў падчас школьных канікулаў у каледжы рэалізуецца праект "Навучэнец на дзень"

Published in Latest News
Read 160 times Last modified on Чацвер, 03 Лістапад 2022 22:23

2 лістапада ў праекце прынялі ўдзел навучэнцы 9-11 класаў ДУА "Навасельская сярэдняя школа" і ДУА "Заслаўская сярэдняя школа № 2 імя М.К.Пуцейкі".

Цікава прайшлі сустрэчы падчас правядзення навучальных заняткаў па матэматыцы; абмеркавалі асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу ў каледжы з навучэнцамі групы праграмістаў; выказалі думкі і ідэі аб перспектывах працы на рынку працы па кваліфікацыях: бухгалтар, сакратар-рэферэнт, тэхнік-праграміст, спецыяліст па гасцінічным сэрвісе.

Гасцей цікавілі пытанні стыпендыяльнага забеспячэння, устанаўленне надбавак да стыпендыі, умовы пражывання ў інтэрнатах, арганізацыя працэсу навучання, выстаўлення адзнак і іншыя.

Адбылася таварыская сустрэча каманд каледжа і навучэнцаў школ па баскетболе. У барацьбе за перамогу перамагла сяброўства.

Спадзяемся, што ўдзельнікі прафарыентацыйнага мерапрыемства падзеляцца сваімі эмоцыямі з роднымі і блізкімі, аднакласнікамі і зробяць першыя крокі на шляху да прафесійнага выбару.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper