У каледжы адбылася дыялогавая пляцоўка з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь

Published in Latest News
Read 114 times

14.03.2023 у каледжы адбылася дыялогавая пляцоўка з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Падлужнай Л.Б., Вабішчэвічам П.А., старшынёй Мінскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Ішкавай Т.І. Праведзена абмеркаванне тэм “Канстытуцыя – гарант правоў і свабод грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”, “Беларусь памятае…”.

Дэпутаты апавясцілі прысутных у зале аб навінках у заканатворчай дзейнасці, статусе Усебеларускага народнага сходу.

Абмеркаваны пытанні адзінага дня інфармавання «80 гадоў трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Ішкова Т.І. расказала аб дзейнасці Мінскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь", правяла віктарыну на веданне канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай абстаноўцы.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper