Адбылося паседжанне метадычнага аб'яднання метадыстаў і выкладчыкаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці з міжнародным удзелам па тэме «Інтэрактыўнае адукацыйнае SMART-асяроддзе – шлях да павышэнню зацікаўленасці і матывацыі навучэн

Published in Latest News
Read 118 times Last modified on Чацвер, 16 Сакавік 2023 20:22

15 сакавіка 2023 года на базе ўстановы адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» у анлайн-фармаце адбылося паседжанне метадычнага аб'яднання метадыстаў і выкладчыкаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці з міжнародным удзелам па тэме «Інтэрактыўнае адукацыйнае SMART-асяроддзе – шлях да павышэнню зацікаўленасці і матывацыі навучэнцаў».

Адкрыў пасяджэнне дырэктар каледжа Трус Мікалай Мікалаевіч, які вітаў удзельнікаў прадстаўнікоў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, нашых калег з дзяржаўнай прафесійнай адукацыйнай установы «Пракоп'еўскі аграрны каледж» і дзяржаўнай бюджэтнай прафесійнай адукацыйнай установы Маскоўскай вобласці «Паўлава-Пасадскі тэхнікум» (Расійская Федэрацыя).

Мікалай Мікалаевіч пазнаёміў з гісторыяй развіцця каледжа, вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базай, мэтамі і задачамі каледжа ў рамках тэмы вэбінара.

Сцепушчанак Тамара Міхайлаўна, метадыст, адзначыла, што выкладчыкамі каледжа апрабаваны магчымасці шэрагу вэб-інструментаў і мабільных сэрвісаў, якія выкарыстоўваюцца пры арганізацыі адукацыйнага працэсу. На пасяджэнні быў прадстаўлены досвед працы выкладчыкаў каледжа па секцыях:

Выкарыстанне SMART-тэхналогій як спосаб павышэння матывацыі навучэнцаў да вывучэння навучальных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента. З дакладамі выступілі выкладчыкі Садоха Наталля Міхайлаўна, Арэшка Вераніка Сяргееўна, Ваньковіч Тамара Віктараўна;

SMART-тэхналогіі як сродкі павышэння якасці адукацыі пры падрыхтоўцы спецыялістаў па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». З дакладамі выступілі Захарыч Васіль Леанідавіч, Віннік Раман Анатольевіч, Радзецкая Юлія Аляксандраўна;

Выкарыстанне лічбавага кантэнту і інтэрнэт-рэсурсаў пры падрыхтоўцы кадраў па спецыяльнасцях «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» і «Арганізацыя гасцінічных паслуг». З дакладамі выступілі Лапачонак Лізавета Аляксандраўна, Мартыненка Вольга Сяргееўна.

Вопыт працы завочнага аддзялення па выкарыстанні SMART-тэхналогій у адукацыйным працэсе пры падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы бухгалтарскага ўліку прадставіла загадчык аддзялення Валатоўская Таццяна Яўгенаўна.

Па тэме паседжання выступілі калегі дзяржаўнай прафесійнай адукацыйнай установы «Пракоп'еўскі аграрны каледж». Чорных Ірына Аляксандраўна прадставіла прэзентацыю "Павышэнне матывацыі навучэнцаў да вывучэння навучальных дысцыплін праз стварэнне эфектыўнага электроннага навучальнага курса". Тэму «Выкарыстанне SMART-тэхналогій у адукацыйным працэсе ў сістэме ВПЗ» раскрылі выкладчыкі ДБПОУ МА «Паўлава-Пасадскі тэхнікум» Усачова Кацярына Яўгенаўна, Косава Іна Андрэеўна, Пазнякова Галіна Яўгенаўна, Палякова Вольга Барысаўна.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper