Дакументы для паступлення

 

Асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі (далей - абітурыенты), за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (іх прадстаўнікоў), падаюць у прыёмную камісію каледжа наступныя дакументы:

1. Заява па ўсталяванай форме.

2. Арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадаткi да яго.

3. Медыцынская даведка аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя.

4. Шэсць фатаграфій памерам 3х4 см.

5. Дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыентаў на льготы пры залічэнні для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноўленыя Правіламі прыёму ў ССНУ.

6. Пашпарт (прадастаўляецца асабіста), ваенны білет (для ваеннаабавязаных).

У выпадку немагчымасці прыбыцця абітурыента ў прыёмную камісію каледжа па ўважлівай прычыне (захворванне, удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовая камандзіроўка або іншыя незалежныя ад абітурыента абставіны, пацверджаныя дакументальна) дакументы падаюць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў (пры прад'яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга абітурыента) або прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.

Абітурыенты з ліку замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (іх прадстаўнікі) падаюць у прыёмную камісію УССА наступныя дакументы:

заяву на імя кіраўніка УССА па ўстаноўленай Міністэрствам адукацыі форме;

пасведчанне (дакумент) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх адзнак (балаў) - пры ўмове прызнання ва ўстаноўленым парадку дадзеных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь;

заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii, выдадзенае тэрытарыяльнай арганiзацыяй аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накiраванню УССА), - для тых, хто паступае на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыi;

медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзены афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на навучанне;

арыгінал (копію) пасведчання аб нараджэнні;

6 фотаздымкаў памерам 3 х 4 см;

пасведчанне аб заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў УССА (пры заканчэнні падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў УССА).

Да пералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую ці рускую мову, засведчаны натарыяльна.

 Дакумент, які сведчыць асобу, прад'яўляецца абітурыентам асабіста. У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго законным прадстаўніком прад'яўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць асобу і статус законнага прадстаўніка, і копія дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента. У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго прадстаўніком, які дзейнічае на падставе даверанасці, прад'яўляюцца дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка, копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, і даверанасць, завераная натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.

(п. 14 у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2017 N 4)


        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper