Тут пачынаецца твой шлях да поспеху!

 

Паважаныя абітурыенты!

У вашым жыцці зараз наступіў вельмі адказны момант: вы стаіце на парозе выбару будучай прафесіі. Перад вамі адчыняецца шмат дарог і магчымасцяў. Галоўная задача – вызначыцца ў сваім пакліканні.

Нам важна, каб ваша кар'ера пачалася з добрай адукацыі. Менавіта таму наш каледж імкнецца даць навучэнцам такі багаж тэарэтычных і практычных ведаў, які дапаможа ўпэўнена арыентавацца ў жыцці і дасягаць прафесійных поспехаў.

Мы імкнемся падрыхтаваць кваліфікаваных, якія ўмеюць творча думаць, здольных эфектыўна працаваць спецыялістаў. Пад кіраўніцтвам адказных, крэатыўных выкладчыкаў навучэнцы праходзяць сапраўдную школу прафесіяналізму.

У нашай установе склаліся свае традыцыі, сфарміраваліся грамадскія аб'яднанні, творчыя калектывы.

Мы прапануем вам годны выбар, запатрабаваныя спецыяльнасці і цікавае, творчае жыццё!

Плануйце сваю будучыню разам з Навапольскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжам!

Будзем рады бачыць вас у ліку нашых навучэнцаў!

Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж - гэта

  • вядучая ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Мінскім раёне;
  • магчымасць прадаўжэння навучання па НІСПА ў ВНУ Рэспублікі Беларусь;
  • высокакваліфікаваныя выкладчыкі;
  • фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі;
  • сучасныя тэхналогіі навучання.
JoomShaper