Выпускнікам школ

У гэтым годзе перад вамі стаіць няпросты і вельмі адказны выбар прафесіі, які вызначае кірунак далейшага жыццёвага шляху. Шлях да прафесійнай кар'еры пачынаецца з выбару навучальнай установы. Запрашаем Вас паступаць у Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж - адну са старэйшых навучальных устаноў Мінскага раёна з багатай гісторыяй, магутным адукацыйным патэнцыялам і вялізнымі магчымасцямі для самарэалізацыі.

Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль

5-04-0411-01 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль

Кваліфікацыя: бухгалтар

На сённяшні дзень інтарэсы эканомікі нашай краіны вызначаюць прыярытэтнасць прафесіі бухгалтара. Таму ў нашым каледжы спецыяльнасць "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль" карыстаецца ўстойлівым попытам сярод абітурыентаў. Гэтая прафесія прыцягвае ўседлівых, цярплівых навучэнцаў, якія маюць шырокі кругагляд, сабраных і ўважлівых да дэталяў.

Ад кваліфікацыі бухгалтара шмат у чым залежыць фінансавы поспех прадпрыемства. Сучасны работнік бухгалтарскай службы павінен быць гатовы для выканання работы на розных участках бухгалтарскага ўліку.

У працэсе навучання нашы навучэнцы атрымліваюць глыбокія тэарэтычныя веды, практычныя навыкі арганізацыі бухгалтарскага ўліку, аналізу, падаткаабкладання і кантролю на прадпрыемствах розных галін і відаў дзейнасці. Таксама асвойваюць прававыя асновы прадпрымальніцтва, тэорыю фінансавых адносін і менеджменту, сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

Развіццю прафесійна-псіхалагічных якасцей будучых бухгалтараў садзейнічаюць конкурсы прафесійнага майстэрства, удзел навучэнцаў у алімпіядах.

Падрыхтоўка канкурэнтаздольных спецыялістаў дасягаецца спалучэннем высокага прафесіяналізму выкладчыкаў, сучасным аснашчэннем навучальных кабінетаў з выкарыстаннем найноўшых праграм бухгалтарскага ўліку, прымяненнем інавацыйных тэхналогій у навучальным працэсе.

Практыкаарыентаваная накіраванасць навучання па спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль" садзейнічае запатрабаванасці выпускнікоў у арганізацыях незалежна ад формы ўласнасці, арганізацыйна-прававой формы, сферы дзейнасці.


        


 Ku1y-fov-Or-M 


Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў №6141303612 ад 19.09.2013

Зарэгістраваны ў РУП БелДІЭ №135394 ад 13.02.2017

Яндекс.Метрика
JoomShaper