Выпускнікам школ

У гэтым годзе перад вамі стаіць няпросты і вельмі адказны выбар прафесіі, які вызначае кірунак далейшага жыццёвага шляху. Шлях да прафесійнай кар'еры пачынаецца з выбару навучальнай установы. Запрашаем Вас паступаць у Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж - адну са старэйшых навучальных устаноў Мінскага раёна з багатай гісторыяй, магутным адукацыйным патэнцыялам і вялізнымі магчымасцямі для самарэалізацыі.

Арганізацыя гасцінічных паслуг

5-04-1013-02 Арганізацыя гасцінічных паслуг

Кваліфікацыя: Спецыяліст па гасцінічным сэрвісе

Спецыяльнасць "Арганізацыя гасцінічных паслуг", адкрытая ў 2020 годзе, прыцягвае неардынарных навучэнцаў, гатовых служыць людзям, быць мабільнымі і здольнымі папаўняць прафесійныя веды на працягу ўсяго жыцця. Навучанне будучых прафесіяналаў гасцінічнай індустрыі ў каледжы ажыццяўляе творчы кваліфікаваны калектыў цыклавой камісіі спецыяльнасці. Выкарыстоўваючы сучасныя формы навучання, педагогі каледжа вырашаюць комплексную задачу па падрыхтоўцы спецыялістаў, здольных забяспечыць аб'яднанне некалькіх складнікаў кваліфікацыі: спецыялістаў па гасцінічным сэрвісе, турагентаў і пакаёўак.

Для паспяховага ажыццяўлення пастаўленых мэт выкарыстоўваецца матэрыяльна-тэхнічны патэнцыял установы адукацыі: створаны і абсталяваны кабінеты «Эканомікі і арганізацыі гасцінічнай гаспадаркі. Сэрвіснай дзейнасці», «Браніравання гасцінічных паслуг. Арганізацыі і тэхналогіі работы службы прыёму і размяшчэння. Стандартызацыі і сертыфікацыі гасцінічных паслуг».

Адмысловец гасцінічнай індустрыі абавязаны ўмець браць на сябе адказнасць, быць здольным урэгуляваць канфлікт у калектыве, адрознівацца цярпеннем, паважлівым стаўленнем да іншых культур, мовам і рэлігіям, валодаць замежнымі мовамі, кампутарнымі тэхналогіямі. Таму апроч тэарэтычных ведаў у галіне гасцінічнай і сэрвіснай дзейнасці, менеджменту і маркетынгу, сертыфікацыі гасцінічных паслуг, навучэнцы каледжа знаёмяцца з этыкай і псіхалогіяй зносін у сферы абслугоўвання, прававым рэгуляваннем у гэтай галіне, дакументацыйным забеспячэннем кіравання гасцінічнай дзейнасці, асаблівасцямі вядзення турызму і гасціннасці.

На практычных занятках навучэнцы авалодваюць уменнямі па афармленні дагавораў, дакументацыі па браніраванні гасцінічных паслуг, арганізуюць працу службы прыёму і размяшчэння гасцей, атрымліваюць навыкі па складанні і правядзенні экскурсій, у тым ліку на замежнай мове. Шырокае выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання дазваляе падрабязна пазнаёміць будучых спецыялістаў з арганізацыяй гасцінічных паслуг і выдатнымі мясцінамі Беларусі.

Навучэнцы спецыяльнасці "Арганізацыя гасцінічных паслуг" актыўна падарожнічаюць па родным краі, вывучаюць арганізацыю работы гасцінічных аб'ектаў, знаёмяцца з помнікамі культуры і архітэктуры Міншчыны.

Выпускнікі спецыяльнасці «Арганізацыя гасцінічных паслуг» могуць працягнуць навучанне ў скарочаныя тэрміны па выбраным профілі ва УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С. Пушкіна», УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і ў іншых установах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.


        


 Ku1y-fov-Or-M 


Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў №6141303612 ад 19.09.2013

Зарэгістраваны ў РУП БелДІЭ №135394 ад 13.02.2017

Яндекс.Метрика
JoomShaper