На базе філіяла «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС прайшоў фінальны этап абласнога конкурсу сярод навучэнскай моладзі па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня».

Published in Latest News
Read 254 times

Удзел у ім прынялі 5 каманд-пераможцаў адборачнага этапа конкурсу – гэта каманды УА «Барысаўскі дзяржаўны каледж», філіяла БНТУ «Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж», УА «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж», філіяла БНТУ « Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж» і УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж ім. Я.Коласа».

Па выніках усіх спаборніцтваў пераможцам абласнога конкурсу «Студэнты. Бяспека. Будучыня» стала каманда УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж ім. Я.Коласа», другое месца занялі прадстаўнікі УА «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж», а бронзу заваявала каманда УА «Барысаўскі дзяржаўны каледж».

Віншуем каманду нашага каледжа з годным выступам!

 

 
Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper