20 красавіка 2023 года на базе ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія" прайшоў IV Рэспубліканскі конкурс маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў

Published in Latest News
Read 269 times

У конкурсе прыняла ўдзел каманда ўстановы адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» у складзе навучэнцаў 3 курса спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» Коўш Веранікі, Шулякоўскай Крысціны, Шульгі Міхаліны; кіраўнік каманды - выкладчык Мастоўская Вольга Станіславаўна.

Канкурсанты прадэманстравалі глыбокія прафесійныя веды і ўменні па вучэбных прадметах спецыяльнага цыкла спецыяльнасці.

IV Рэспубліканскі конкурс маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў выявіў таленавітых, матываваных да атрымання прафесійных ведаў, здольных да творчай дзейнасці навучэнцаў.

Каманда ўстановы адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж заняла 2 месца.

Віншуем каманду каледжа з дзейсным удзелам у IV Рэспубліканскім конкурсе маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў. Жадаем творчых поспехаў і перамог!

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper