Арганізаваны і праведзены экскурсіі ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у рамках вучэбнай практыкі па сакратарскай справе

Published in Latest News
Read 228 times

03-04.01.2024 арганізаваны і праведзены экскурсіі ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у рамках вучэбнай практыкі па сакратарскай справе,  выкладчыкі Н.М. Невядомская, Т.М. Сцепушчанак. Навучэнцы вывучалі сістэму электроннага дакументазвароту "Канцлер", фармавалі першапачатковыя ўменні працы ў праграме. Пазнаёміліся з арганізацыяй працы ў канцылярыі міністэрства, сакратара намеснікаў міністра, начальніка службы сакратарыята, памочніка міністра. Неабходна адзначыць, што сваімі сакрэтамі працы дзяліліся выпускнікі каледжа: справавод упраўлення арганізацыйнай працы, справаводства А.А. Бібік, справавод Л.А. Сачыўка, начальнік упраўлення арганізацыйнай работы, справаводства М.У. Шаціла, сакратар нам. міністра М.А. Круталевіч, памочнік міністра В.А. Тарасевіч.

 

 
Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper