4 студзеня 2024 года споўніцца роўна 80 гадоў з дня страшнай трагедыі ў вёсцы Ола.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці налічвалася 34 двары і пражывала 168 жыхароў. Зімой 1943–1944 гадоў вёска апынулася ў прыфрантавой зоне. Паколькі яна знаходзілася ў глухой мясцовасці, тут хаваліся ўцекачы з суседніх вёсак. Па словах відавочцаў, Ола ў тую зіму была перапоўненая, у кожным доме жыло па 30-40 чалавек.
Людзямі былі занятыя ўсе гаспадарчыя пабудовы, лазні, скляпы і зямлянкі. Падчас карнай аперацыі ў студзені 1944 года загінулі не толькі жыхары вёскі Олы, але і жыхары 12 навакольных вёсак, якія хаваліся тут ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Да вызвалення вёскі Чырвонай Арміяй жыхары Олы не дажылі ўсяго два тыдні. . У пачатку 1945 года надзвычайная камісія Чыркавіцкага сельскага савета зрабіла падлік загінуўшых у Олі жыхароў: 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын, 200 старых.