У рамках Рэспубліканскага тыдня моладзі ў каледжы прайшоў #ДеньПамяці.
На сцэне залы прайшоў спектакль "Дваццаць трэцяга года нараджэння...", адбылося нараджэнне тэатральнай студыі "Жывое слова". Таленавітыя юныя артысты, выдатныя юнакі і дзяўчаты выступілі ў ролі захавальнікаў памяці і подзвігу маладых і юных, тых, хто жыў і змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за творчасць і любоў да мастацтва, за спектакль усім хлопцам і педагогу-арганізатару Агаевай Л.І.