У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" адбылося спаборніцкае шоу баявых машын і рэканструкцыя бою Афганскай вайны.
Спаборніцкае шоу стала адным з традыцыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі комплексу.
Валанцёры атрада "Сучаснік" (куратар атрада Казлова М.Г.) прынялі ўдзел у рабоце інтэрактыўных зон, дзе кожны змог паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, зборцы-разборцы зброі і іншых майстар-класах, а самыя актыўныя ўдзельнікі зоны ГТО былі ўзнагароджаны дыпломамі, памятнымі сувенірамі і галоўным прызам - катаннем на танку!