22 лютага 2025 года ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі над нацысцкай Германіяй адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае "Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь"

Published in Latest News
Read 76 times

22 лютага 2025 года ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі над нацысцкай Германіяй адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае "Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".

Валанцёры атрада "Сучаснік" аказалі дапамогу ў правядзенні мерапрыемства. Хлопцы ўдзельнічалі ў арганізацыі і правядзенні спаборніцкай пляцоўкі ГТА (стральба з пнеўматыкі, зборка-разборка зброі, сцежка разведчыка, гістарычная віктарына, кіданне гранаты, школа артылерыстаў). Для жыхароў і гасцей Беларусі арганізатарамі былі падрыхтаваны дзве маштабныя рэканструкцыі "1942-бітва за Маскву" і ваенна-гістарычная рэканструкцыя Афганскай вайны "Блокпост".

Найважнейшай мэтай святкавання мерапрыемства з'яўляецца садзейнічанне патрыятычнага выхавання, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і падрыхтоўкі да службы ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper