24.02.2025 У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсах нашых землякоў" у каледжы адбылася сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам, лётчыкам Ракам Вячаславам Мікалаевічам, нампалітам в/ч 30151 Гапонавым Іванам Леанідавічам.
Адказная і суровая праца - Радзіму абараняць! Аб буднях абаронцаў Айчыны, аб гераічным мінулым Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь ішла размова з навучэнцамі каледжа.
Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Жаголкін В.І. і педагог дадатковай адукацыі Скрыпкін А.У.
Была падрыхтавана выстава і фотазона. На інтэрактыўным занятку па дапрызыўнай падрыхтоўцы зборку і разборку зброі асвойвалі навучэнцы першага курса.
![]() |
|