У мэтах фарміравання ў навучэнскай моладзі культуры бяспекі жыццядзейнасці, прапаганды здаровага ладу жыцця супрацоўнікамі Мінскага РАНС (інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю, старшым лейтэнантам унутранай службы Паршонак Ільёй Аляксандравічам і спецыялістам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю) г. Заслаўі было праведзена навучанне пра праграму «Юнага ратавальніка», у якім прынялі ўдзел навучэнцы каледжа, члены валанцёрскага атрада «Добрая справа»: Коўш Вераніка, Кішка Дзіяна, Шулякоўская Крысціна, Крывулец Дзіяна.
Навучэнцам былі прапанаваны выпрабаванні: тэсціраванне і кантроль ведаў па пытаннях пажарнай і электрабяспекі; рэанімацыя пацярпелага ва ўмовах спынення дыхання і клінічнай смерці; выклік службы выратавання; работа з мабільным дадаткам МНС «Дапамога побач»; пошук патэнцыйных крыніц небяспекі ва ўмовах жылой кватэры; адпрацоўка эвакуацыі з задымленага памяшкання; бяспечных паводзін у ліфце, пад'ездзе, у лесе, на балоце; на лёдзе, падчас навальніцы, паблізу будоўлі, на праезнай частцы; удзел з дапамогай прыбора віртуальнай рэальнасці ў тушэнні пажару.
З усімі выпрабаваннямі юныя ўдзельнікі хутка і паспяхова справіліся і заслужылі словы адабрэння ў ад супрацоўнікаў РАНС, якія прымалі іспыт.