Гістарычная памяць – гэта кроўна-жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Гістарычная памяць, як падмурак для бацькоўскай хаты, якая дала надзейную дарогу ў свет, як глеба для нашых духоўных каранёў. Толькі скрупулёзна і сур’ёзна аналізуючы вопыт мінулых дасягненняў і памылак, мы здольны па-сапраўднаму ствараць новую гісторыю. Толькі ведаючы гісторыю развіцця свайго народа, беларусы здольны вызначыць, што будзе карысным для грамадства ў будучыні.
Вучнямі каледжа пры падтрымцы адміністрацыі і педагога ДА Агаевай Л.І., быў падрыхтаваны канцерт "Мая гістарычная памяць".