НГАЭК

НГАЭК

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliq Ut enim ad minim veniam, quis nostrud exercitation ullamco nisi.

23.06.2025 у каледжы адбылася тэатралізаваная канцэртная праграма "Мы гэтай памяці верныя!...", прысвечанай Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Яркую эмацыйную праграму падрыхтавалі навучэнцы пад кіраўніцтвам педагога-аранізатара Агаевай Л.І. Нікога не пакінула абыякавым ваенная гісторыя Беларусі ў песнях, музыцы, вершах, танцах. Дзякуй юным, таленавітым артыстам каледжа!

18.06.2025 каманда навучэнцаў каледжа (кіраўнік ВПВ Жаголкін В.І.) прыняла ўдзел у абласной гульні "Бастыёны" (г. Маладзечна) і з 16 каманд ва ўпартай барацьбе заняла 3 месца. Віншуем!

14 чэрвеня 2025 года адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. З 18 ліпеня 2025 года будзе ажыццяўляцца прыём абітурыентаў на навучанне ў каледж па спецыяльнасцях "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль", "Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм", "Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання", "Арганізацыя гасцінічных паслуг". У 2025 годзе наша ўстанова адукацыі адкрывае прыём на новую спецыяльнасць "Сацыяльная работа" з падрыхтоўкай спецыялістаў па сацыяльнай рабоце.

Завершана работа на пляцоўках VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Profskills Belarus 2025".

Навучэнец нашага каледжа Лойка Вадзім у кампетэнцыі "Вэб-дызайн і распрацоўка" заняў трэцяе месца і заваяваў бронзавы медаль.

Сліж Дзмітрый у кампетэнцыі "Праграмныя рашэнні для бізнесу" таксама заняў трэцяе месца.

Віншуем нашых удзельнікаў і экспертаў, жадаем новых творчых поспехаў і імкненняў да новых перамог!

У рамках праекта маладзёжных грамадзянскіх ініцыятыў навучэнцы, якія пражываюць у інтэрнаце, наведалі музейныя экспазіцыі каледжа, дзе азнаёміліся з фатаграфіямі, іншымі дакументамі і экспанатамі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі каледжа.

У інтэрнаце каледжа прайшло мерапрыемства, прысвечанае сямейнаму і гендэрнаму выхаванню.

Змест сямейнага выхавання ў каледжы ўключае веды аб прававых асновах шлюбна-сямейных адносін, аб асноўных функцыях і заканамернасцях развіцця сучаснай сям'і, ролевых паводзінах у сям'і, асаблівасцях выхавання дзяцей; навыкі канструктыўных паводзін у тыповых сямейна-бытавых сітуацыях, узаемадзеянні з бліжэйшым і выдаленым асяроддзем (мужам, дзецьмі, магчымымі сваякамі, сябрамі); праява павагі і клопату аб блізкіх і старэйшым пакаленні; вывучэнне свайго радаводу.

Змест гендэрнага выхавання заключаецца ў стварэнні ў навучэнцаў уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве; засваенні ведаў пра сутнасць і змест паняццяў «гендэр», «гендэрныя стэрэатыпы», «гендэрныя ролі»; фарміраванні разумення, прыняцця і гатоўнасці да выканання сваёй гендэрнай ролі, каштоўнаснага стаўлення да сваёй палавой прыналежнасці, кахання, шлюбу, мацярынства і бацькоўства; недыскрымінацыйных адносін да прадстаўнікоў абедзвюх падлог, імкнення да дасягнення разумення ва ўзаемаадносінах.

У нашым каледжы прайшло мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай акцыі "Гатовы Радзіме служыць". У госці да навучэнцаў каледжа прыехалі курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам намесніка начальніка па вучэбнай і навуковай рабоце авіяцыйнага факультэта палкоўніка Белекала І.І. і начальніка курса батальёна курсантаў гэтага ж факультэта капітана Садоўскага А. К. У ходзе акцыі юнакоў і дзяўчат інфармавалі аб бягучых мэтах і задачах беларускай арміі, а таксама расказалі аб спецыяльнасцях па якіх рыхтуюць у акадэміі, акрамя таго кожны жадаючы змог практычна адчуць сябе Абаронцам Радзімы. Не засталіся ўбаку і запрошаныя вучні мясцовай школы.

Каманда работнікаў каледжа прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па гіравым спорце!

У вагавой катэгорыі да 70 кг Герасімаў Ягор заняў 2 месца, Чыкаў Уладзіслаў - 3 месца!

Віншуем!

Команда работников колледжа приняла участие в районных соревнованиях по гиревому спорту!

В весовой категории до 70 кг Герасимов Егор занял 2 место, Чиков Владислав - 3 место!

Поздравляем!

17.05.2025 адбыўся чарговы дзень адчыненых дзвярэй. Перад патэнцыйнымі абітурыентамі і іх законнымі прадстаўнікамі выступілі агітбрыгада каледжа, адказны сакратар прыёмнай камісіі Т.М.Сцепушчанак, выкладчыкі і навучэнцы пры прадстаўленні спецыяльнасцей на інтэрактыўных пляцоўках. Наведаны інтэрнат каледжа.


        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper