
НГАЭК
Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliq Ut enim ad minim veniam, quis nostrud exercitation ullamco nisi.
22 лютага 2025 года ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі над нацысцкай Германіяй адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае "Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь"
26 Люты 2025, 8:50 am22 лютага 2025 года ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі над нацысцкай Германіяй адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае "Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".
Валанцёры атрада "Сучаснік" аказалі дапамогу ў правядзенні мерапрыемства. Хлопцы ўдзельнічалі ў арганізацыі і правядзенні спаборніцкай пляцоўкі ГТА (стральба з пнеўматыкі, зборка-разборка зброі, сцежка разведчыка, гістарычная віктарына, кіданне гранаты, школа артылерыстаў). Для жыхароў і гасцей Беларусі арганізатарамі былі падрыхтаваны дзве маштабныя рэканструкцыі "1942-бітва за Маскву" і ваенна-гістарычная рэканструкцыя Афганскай вайны "Блокпост".
Найважнейшай мэтай святкавання мерапрыемства з'яўляецца садзейнічанне патрыятычнага выхавання, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і падрыхтоўкі да службы ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Паважаныя абітурыенты! Запрашаем Вас наведаць 22 сакавiка Дзень адчыненых дзвярэй!
1 Сакавік 2025, 8:27 am
№ |
Назва мерапрыемства |
Месца, час правядзення |
Адказныя |
1 |
Рэгістрацыя патэнцыйных абітурыентаў |
Навучальны корпус, з 10-00 |
Бягун Л.М., нам. дырэктара па ВР |
2 |
Прывітанне гасцей у актавай зале |
10.00-10.50 |
Трус М.М., дырэктар; Бягун Л.М., намеснік дырэктара па ВР |
3 |
Экскурсія па навучальным корпусе |
10.50-12.35 |
Крумкач Т.М., нам. дырэктара па УР |
3.1 |
Прэзентацыя спецыяльнасцяў: |
|
|
3.1.1 |
Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль |
10.50-11.05 |
Сабалеўская І.В., старшыня ЦК, Мастоўская А.С., Баравік А.У. аўдыторыя 16 |
3.1.2 |
Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм |
11.10-11.25 |
Валатоўская Т.Я., старшыня ЦК, аўдыторыя 31 |
3.1.3 |
Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання |
11.30-11.45 |
Сцепушчанак Т.М., старшыня ЦК; Невядомская Н.М., кіраўнік практыкі, аўдыторыя 41 |
3.1.4 |
Арганізацыя гасцінічных паслуг |
11.50-12.05 |
Церашка С.Л., заг. аддзяленнем; Манархавіч А.У. |
3.1.5 |
ППрэзентацыя выхаваўчай працы |
12.05-12.20 |
Бягун Л.М., нам. дырэктара па ВР |
3.1.6 |
Прэзентацыя працы спартыўных секцый |
12.20-12.35 |
Наквас Я.А, кіраўнік фізкультуры |
4 |
Экскурсія ў інтэрнат № 3, № 4 |
12.40-13.00 |
Мацарская Л.В., заг. інтэрнатамі, выхавальнікі агул. |
5 |
Уручэнне рэкламнай прадукцыі |
10.50-12.35 |
Сцепушчанак Т.М., адказны сакратар |
Адказны сакратар прыёмнай камісіі Сцепушчанак Т.М.
На базе каледжа адбылася дыялогавая пляцоўка па спецыяльнасці «Сацыяльная праца»
21 Люты 2025, 12:44 pm20 лютага 2025 г. на базе каледжа адбылася дыялогавая пляцоўка па спецыяльнасці «Сацыяльная праца».
У працы дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый заказчыкаў-кадраў: старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Красоўская Т.П., начальнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёнаў Мінскай вобласці, кіраўнікі пансіянатаў, дамоў інвалідаў, супрацоўнікі і вучні.
Падчас дыялогавай пляцоўкі прадстаўнікі арганізацый заказчыкаў-кадраў змаглі азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай і навучальнай базай каледжа, наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі:
выкарыстанне Інтэрнэт-рэсурсаў у адукацыйным працэсе пры падрыхтоўцы спецыялістаў па спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне»;
інтэрактыўная дошка як інструмент для эфектыўнага правядзення вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента;
панарама вопыту: Роля эканамічнай адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі кадраў для арганізацый Мінскай вобласці;
выкарыстанне сучасных лічбавых тэхналогій пры падрыхтоўцы спецыяліста па кваліфікацыі «тэхнік-праграміст»;
роля метадычнага кабінета ў павышэнні эфектыўнасці адукацыйнага працэсу;
інтэрактыўная пляцоўка спецыяльнасці «Індустрыя гасціннасці»;
роля і месца бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы каледжа;
роля фізічнай культуры ў адукацыі і выхаванні.
У актавай зале каледжа адбылася дзелавая размова з абмеркаваннем службовых абавязкаў спецыяліста кваліфікацыі «спецыяліст па сацыяльнай працы» і вынікаючых з іх прафесійных кампетэнцый, якія павінны быць сфарміраваны ў выпускнікоў на выхадзе; аб правядзенні сумеснай прафарыентацыйнай работы па прыцягненню на навучанне ў каледж матываваных абітурыентаў, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
Перад удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі выступілі:
дырэктар каледжа М.М.Трус, спыніўся на тэндэнцыях развіцця ўстановы адукацыі з улікам сучасных патрэб рынку працы Мінскай вобласці; намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Т.Н.Крумкач, з асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу па спецыяльнасці "Сацыяльная работа"; кіраўнік практыкі Н.М.Невядомская, якая звярнула асаблівую ўвагу на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў, яе перавагі і перспектывы; намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Л.М.Бягун, з арганізацыяй выхаваўчай работы ў каледжы; дырэктар ДУ "Валожынскі ТЦСАН" Г.Ф.Рай падзялілася вопытам работы па прафесійнай арыентацыі дзяцей і моладзі, напрамкамі яе развіцця.
Для ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі была арганізавана азнаямленчая экскурсія па гісторыі стварэння ўстановы адукацыі, сучаснаму стану студэнцкага гарадка, умовам пражывання навучэнцаў у інтэрнаце.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Адбылася дыялогавая пляцоўка навучэнцаў выпускной групы 3122 з інспектарам па кадрах Дзяржаўнай установы "Мінскі раённы цэнтр культуры"
18 Люты 2025, 12:41 pm15.02.2025 адбылася дыялогавая пляцоўка навучэнцаў выпускной групы 3122 з інспектарам па кадрах Дзяржаўнай установы "Мінскі раённы цэнтр культуры" Інгай Мікалаеўнай Кастянковай. Інга Мікалаеўна расказала аб гісторыі ўстановы, месцы кадравай службы ў структуры кіравання, персанал-тэхналогіях у рабоце, асноўных абавязках і правах інспектара па кадрах, падборы персаналу арганізацыі, справаводстве ў кадравай службе, асаблівасцях афармлення кадравых загадаў, рабоце інспектара па кадрах пры адаптацыі работнікаў, арганізацыйна-прававых пытаннях работы з кадрамі. Запрасіла навучэнцаў наведаць установу, прапанавала разгледзець магчымасць праходжання пераддыпломнай практыкі з наступным працаўладкаваннем у ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры" па спецыяльнасці "Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне ўпраўлення", кваліфікацыі сакратар-рэферэнт. ( Выкладчык Т.М. Сцепушчанак, педагог-арганізатар Л.І. Агаева)
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
В колледже проводится Неделя нулевого травматизма
17 Люты 2025, 3:05 pmПодход к организации профилактики производственного травматизма, объединяет три направления – безопасность, гигиену труда и благополучие работников на всех уровнях производства, предусмотренные в Концепции «Нулевой травматизм» (Vision Zero).
«Vision Zero» или «Нулевой травматизм» – это новый подход к организации профилактики, объединяющий три направления – безопасность, гигиену труда и благополучие работников на всех уровнях производства.
В целях развития культуры безопасности и гигиены труда, в соответствии с концепцией «Vision Zero», МАСО разработала практический инструмент управления, соблюдение которого может позволить снизить производственный травматизм до минимума.
С целью улучшения условий и охраны труда в учреждении образования «Новопольский государственный аграрно-экономический колледж» с 17 по 23 февраля 2025 г. объявлена «Неделя нулевого травматизма».
У каледжы прайшло паседжанне педагагiчнага савету
15 Люты 2025, 2:57 pm14.02.2025 прайшла педагагічная рада з абмеркаваннем пытанняў па тэме "Узровень авалодання ўніверсальнымі і прафесійнымі кампетэнцыямі як вынік якаснага выкладання вучэбных прадметаў, прымянення інавацыйнага мыслення, крэатыўнасці, прафесійнай кампетэнтнасці выкладчыкаў і куратараў"
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Афіцэры і курсанты пошукавага атрада "16-ы Дзяржынскі" здзейснілі экспедыцыю ў в.Новае Поле Мінскага раёна
10 Люты 2025, 10:52 pmАфіцэры і курсанты пошукавага атрада "16-ы Дзяржынскі" здзейснілі экспедыцыю ў в.Новае Поле Мінскага раёна. Дырэктар каледжа Трус М.М., вітаючы афіцэраў і курсантаў, падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва каледжа і Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, далейшага ўзаемадзеяння ў пошукавай і музейнай рабоце. Разам з педагогам дадатковай адукацыі Аляксандрам Уладзіміравічам Скрыпкіным курсанты пранікліся ў гісторыю фарміравання 16 леджа з'яўляецца цэнтрам ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі. Вялікая колькасць дакументаў і фатаграфій, якія леглі ў аснову 14 экспазіцый, развіваюць цікавасць і павагу да мінулага і сучаснасці сядзібна-паркавага ансамбля Беларусі "Новае Поле".
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Праведзены прафарыентацыйныя мерапрыемствы ў ДУА "Сярэдняя школа 4 г. Жодзіна", "Сярэдняя школа 5 г.Жодзіна"
7 Люты 2025, 10:49 pm06.02.2025 праведзены прафарыентацыйныя мерапрыемствы ў ДУА "Сярэдняя школа 4 г. Жодзіна", "Сярэдняя школа 5 г.Жодзіна". Перад навучэнцамі 9,11 класаў выступіла адказны сакратар прыёмнай камісіі Т.М.Сцепушчанак. Раздадзена рэкламная прадукцыя, школьнікі запрошаны на чарговы Дзень адчыненых дзвярэй, які адбудзецца 22 лютага.
![]() |
![]() |
Праведзена прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА "Сямкоўская сярэдняя школа" Мінскага раёна
7 Люты 2025, 10:47 pm05.02.2025 праведзена прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА "Сямкоўская сярэдняя школа" Мінскага раёна. Навучэнка вучэбнай групы 1124 года Арына Ткачова пазнаёміла школьнікаў са спецыяльнасцямі каледжа, прахаднымі баламі за мінулыя гады, асаблівасцямі адукацыйнага працэсу ў каледжы, магчымасцямі пазаўрочнай дзейнасці.
![]() |
![]() |