НГАЭК

НГАЭК

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliq Ut enim ad minim veniam, quis nostrud exercitation ullamco nisi.

Навучэнцы каледжа аказалі дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі ля святой крыніцы (на ўездзе ў аг. Ракаў) і тэрыторыі пры Царкве Праабражэння Гасподняга (аг. Ракаў).

9 красавіка 2025 года навучэнцы каледжа наведалі аддзел па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінрайвыканкама.

Асноўнай мэтай дадзенай экскурсіі было знаёмства навучэнцаў з задачамі і функцыямі аддзела, які адказвае за рэгістрацыю грамадзян, выдачу пашпартоў і дазволаў на часовае ці пастаяннае пражыванне. Навучэнцы змаглі даведацца аб важнасці работы па забеспячэнні правапарадку і бяспекі ў сферы міграцыі, а таксама аб тым, як праваахоўныя органы ўзаемадзейнічаюць з грамадзянамі.

Падчас экскурсій навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі кірункамі працы Аддзела па грамадзянстве і міграцыі. Спецыялісты падрабязна расказалі аб працэдурах, звязаных з афармленнем дакументаў, а таксама аб правілах, якія датычацца міграцыі.

У г. Слуцку прайшоў гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі "АРТ-вакацыi-2025", у якім удзельнічала Марыя Крыцук (4123), пераможца ў намінацыі "Выканаўца-вакаліст народнага жанру" ((1 месца). Віншуем!

Навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у фестывалі мастацкай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі "АРТ-вакацыi-2025".

У рамках фестывалю прайшлі конкурсы па ўсіх напрамках вакальнага, тэатральнага, харэаграфічнага, размоўнага, інструментальнага жанраў.

Фестываль праводзіўся ў тры этапы: 1 - ва ўстанове адукацыі; 2 - рэгіянальны, які праходзіў у г. Чэрвені, г. Барысаве, г. Слуцку; 3 - абласны ў г. Слуцку.

Дваццаць дзевяць навучэнцаў другога курса спецыяльнасці «Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм» паспяхова здалі іспыт на прысваенне кваліфікацыі «Аператар ЭВМ». Атрыманыя навыкі ў галіне зборкі, настройкі і абслугоўвання ПК, настройкі канфігурацыі аперацыйных сістэм, работы з праграмамі офіснага прызначэння, камп'ютарнай вёрсткі і інш. дазваляюць навучэнцам не толькі паглыбіць свае тэарэтычныя веды, але і прымяніць іх на практыцы, ствараюць дадатковыя магчымасці для кар'ернага росту і развіцця ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

Навучэнцы каледжа наведалі Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (в. Гарані), дзе прайшлі першасную падрыхтоўку па тактыцы, стральбе, фізічнай падрыхтоўцы. Пазнаёміліся асаблівасцямі нясення службы і аховы, прынялі ўдзел у занятках па адпрацоўцы ахоўных мерапрыемстваў.

29 сакавіка навучэнцы групы 4123 спецыяльнасць "Арганізацыя гасцінічных паслуг"(выкладчык Каваленка Н. В.) наведалі выставу "Адпачынак 2025", дзе была прадстаўлена выстава-кірмаш турыстычных паслуг, прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, Расіі, краін СНД і Амана.

У рамках рэалізацыі абласнога праекта "Навучэнец на дзень" Тыдня прафесійнай адукацыі арганізаваны прафесійныя пробы навучэнцаў школ Уздзенскага раёна на базе каледжа. Школьнікі сталі ўдзельнікамі захапляльнага падарожжа ва ўнікальны свет прафесій, навучальных заняткаў, конкурсаў-квестаў.

У рамках правядзення Тыдня прафесійнай адукацыі ў каледжы прайшоў прафарыентацыйны інтэрактыў з навучэнцамі школ Мінскага раёна па азнаямленні са спецыяльнасцю "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль".

У рамках правядзення Тыдня прафесійнай адукацыі кіраўніком практыкі Н.М. Неведамайскай праведзена прафарыентацыйнае інфармаванне бацькоў навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Мачулішчанская сярэдняя школа імя Герояў Савецкага Саюза Удавенка І.Ц. і Гаманенка Н.В.».


        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper